Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.07.2022

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

 Памятаць аб мінулым – значыць яшчэ, і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такім па праве можна назваць нашага паэта, пісьменніка-класіка Янку Купалу – аднаго з галоўных сімвалаў беларускай літаратуры.

 Ён найбольш яскрава раскрыў наш характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў.

 Нарадзіўся будучы паэт у фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (цяпер – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

 Творчасць Янкі Купалы – гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа, гэта цудоўнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адлюстравалася ўсё багацце, барацьба беларускага народа за сваю волю і незалежнасць.

 Янка Купала. Жыццё i творчасць(.mp4, 12,5мб)>>