Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2026

Літаратурная гасцёўня да Міжнароднага дня роднай мовы


   

 У бібліятэцы №8 імя Максіма Багдановіча адбылася літаратурная гасцёўня «З любоўю да роднай мовы», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

 Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік, мовазнаўца, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.

 У ходзе сустрэчы ён азнаёміў навучэнцаў са сваёй творчай дзейнасцю, прадставіў новыя выданні і падкрэсліў значэнне павагі да роднай мовы як асновы нацыянальнай культуры. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі кнігі з аўтографам.

 Сустрэча атрымалася змястоўнай, натхняльнай і па-сапраўднаму цёплай.