
На базе Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа 2 чэрвеня адбыўся фестываль кнігі, пысвечаны Году гістарычнай памяці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы каледжа, педагогі, супрацоўнікі бібліятэкі.
На фестываль былі запрошаны аўтары, кнігі якіх пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Удзел у фестывалі прыняў і Саюз пісьменнікаў Беларусі: першы намеснік старшыні Алена Стэльмах, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Міхась Пазнякоў і яго намеснік, паэт Уладзімір Мазго, прывіталі ўсіх на ўрачыстым адкрыцці, падчас якога прагучалі вершы, песні і загадкі.
Для навучэнцаў каледжа выступіла знакамітая беларуская пісьменніца Людміла Рублеўская, якая распавяла аб стварэнні авантурна-прыгодніцкага цыклу гісторый, прысвечаных шляхцюку Пранцішу Вырвічу.
