Супрацоўнікамі бібліятэкі каледжа сумесна з бібліятэкай №8 імя М. Багдановіча 21 мая 2021 г. была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня “Ганарымся Айчынай сваёй”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел паэтэссы Мінскага гарадскога аддзела Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Купрыянец і Таццяна Жылінская. У іх выкананні для навучэнцаў прагучалі вершы і песні патрыятычнага зместу.


Жылінская Таццяна Генадзьеўна – паэт, актрыса, рэжысёр, бард. Пераможца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў і конкурсаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. Публікуецца ў часопісах «Новая Немига литературная» (Мінск), «Молодая гвардия» (Масква), «Невский альманах» (Санкт-Пецярбург) і іншых. Лаурыат межнароднай літаратурнай прэміі «Триумф» імя Мікалая Гогаля. Працуе старшым выкладчыкам на кафедры «Тэорыя і методыка навучання мастацтву» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Жыве ў Мінску.
Юная паэтка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Купрыянец пераможца Міжнароднага конкурсу маладых аўтараў з краін СНД і блізкага замежжа «Русская речь», рэспубліканскага паэтычнага конкурсу сярод маладых паэтаў.
Таццяна піша пераважна пра вайну, бо яе дзядуля дайшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны да Берліна і здолеў перадаць унучцы глыбокае пачуццё патрыятызму. Вершы юнай паэткі публікаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі – часопісах «Новая Немига литературная», «Белая Вежа», «Нёман». Пры падтрымцы МГА СПБ у серыі «Мінскія маладыя галасы» выйшла ў свет яе першая кніга «Водгукі памяці». У сакавіку 2016 года прынята ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Часта выступае перад чытачамі ў самых розных аўдыторыях.