Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

12.02.20

“Дзяржава мацуецца родным словам”

У бібліятэцы каледжа 7 лютага 2020 года была праведзена літаратурная вечарына “Дзяржава мацуецца родным словам”. На вечарыне прысутнічала Раіса Андрэеўна Баравікова – лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў вобласці літаратуры (1993), лаурэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя А. Куляшова (1988) за паэтычны зборнік “Каханне”, якая зрабіла значны ўклад у папулярызацыю беларускай літаратуры і мовы.

Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца.

На працягу ўсёй сваёй творчасці Раіса Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць, - каханне.